Мікалай Смірноў

Смірноў Мікалай Іванавіч нарадзіўся 5 верасня 1950 года ў горадзе Ленінград. Ваенную адукацыю атрымаў спачатку ў Мінскім сувораўскім вучылішчы (1961 – 1968), потым у Львоўскім вышэйшым ваенна-палітычным вучылішчы (1968 – 1972). Працаваў у Інстытуце нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Асноўная тэматыка творчасці – ваенная гісторыя і дзейнасць ваеннай контрразведкі, пра што сведчаць і назвы кніг: “Секретный узел. Тайная война в Беларуси (1939-1944)” (2010), “Прощай, “империя”, или Из жизни контрразведки” (2012), “Военные контрразведчики Беларуси. Память. Люди. Операции…” (2014), “Беларусь. “Второй фронт”. Спецформирования органов НКВД(НКГБ) и “Смерш” в тылу врага” (2017). У суаўтарстве  з  Судлянковым І.А. выйшла ў свет кніга “Генералы партизанских лесов” (2018).

Узнагароджаны медалём ”За працоўныя заслугі” (2013), уганараваны Дыпломам Міністэрства абароны Рэспублікі  Беларусь (2015, 2016, 2019).   Лаўрэат літаратурнай прэміі Мінаблвыканкама (2015, 2021).