Уладзімір Рунцэвіч
Рунцэвіч Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся 28 лютага 1953 года ў вёсцы Дайнава Пухавіцкага раёна. Скончыў Салігорскі горны тэхнікум (1973). Працаваў рабочым на Пухавіцкім ільнозаводзе на працягу 38 гадоў. Дэбютная публікацыя адбылася ў Пухавіцкай раённай газеце “Сцяг працы” ў 1980 годзе. Творчую літаратурную дзейнасць актыўна ажыццяўляў у складзе народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”. З 2015 года член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
У. Рунцэвіч рэгулярна друкуецца ў раённай газеце і рэспубліканскай перыёдыцы. Вершы гучалі на Першым нацыянальным канале радыё, на радыёстанцыях “Сталіца”, “Культура”. На творы паэта беларускімі кампазітарамі напісаны некалькі песень.
У 1997 годзе быў выдадзены першы паэтычны зборнік “Голас чалавека на зямлі”. Потым выйшлі кнігі паэзіі “Птушкі дзяцінства”, “Шчасце”, “Эрас: лірыка кахання”, “Пасля сябе пакіну дабрыню”, “Любых паўтараючы імёны”, “Кветкі вясны і кахання”.