Алена Стэльмах

Стэльмах Алена Анатольеўна нарадзілася  20 ліпеня 1965 года ў в. Навасады Дзяржынскага раёна. Закончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, Акадэмію кіравання пры Прызідэнце Рэспублікі Беларусь. Працавала галоўным рэдактарам раённай газеты “Узвышша” (г. Дзяржынск), галоўным рэдактарам “Белоруской лесной газеты”, намеснікам дырэктара  ВД “Звязда”. Цяпер – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі

Аўтар кніг для дзяцей “Дуб і крумкач”, “У гасцях у Францыска Скарыны”, “Вялікае прадстаўленне для Сонечкі”, “Павучок Славік”, “Супоўніца Міла”. Аўтар кнігі краязнаўства “Навасады: Дзяржынскі раён” і публіцыстычнага зборніка “Слова за словам” . Суаўтар і ўкладальнік серыі кніг “Зачараваны Беларуссю”, “Бачу Беларусь такой”, “Мая Радзіма”, “Землякі”.

Творы перакладзены на некаторыя мовы краін СНД, польскую, французскую, славацкую. Член журы Нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі”, Нацыянальнага літаратурнага конкурса.

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны, нагрудным знакам “Выдатнік друку” і іншымі ўзнагародамі. Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.