Павел Жукаў

Жукаў Павел Сямёнавіч нарадзіўся  20 красавіка 1949 года ў вёсцы Брылі на Аршаншчыне. Скончыў Крапівенскую сярэднюю школу, затым – Смальянскі саўгас-тэхнікум. Тэрміновую службу праходзіў на Чарнаморскім флоце. Там жа пачаў і друкавацца ў цэнтральнай флоцкай газеце “Флаг Родины”. Пасля службы ў 1978 годзе закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у рэгіянальным друку. З 1982 года – у рэдакцыі мядзельскай раённай газеты “Нарачанская зара”. Спачатку – намеснікам рэдактара, а са студзеня 1996 года – галоўным рэдактарам. Друкаваўся ў літаратурным часопісе “Полымя”, шэрагу калектыўных зборнікаў. У 2004 годзе выдаў кнігу нарысаў і апавяданняў пра нарачанскі край “Той бераг далёкі”, у 2012 – “У азёрнай маёй старонцы”, у 2021 – “Тут земля такая”.

Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”, міжнароднага конкурсу “Крымская жамчужына”, узнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік друку Беларусі” і Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі асабісты ўклад у літаратуру”.