Уладзімір Несцяровіч
Несцяровіч Уладзімір Паўлавіч нарадзіўся 15 мая 1949 года ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў токарам рамонтнай мехмайстэрні торфабрыкетнага завода. Потым вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава, скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Шмат гадоў працаваў у рэдакцыі раённай газеты “Бярэзінская панарама”. Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Першую кнігу – зборнік вершаў “Сто дарог” выдаў у 2008 годзе. Потым выйшла кніга паэзіі “Эпоха русалкі”, аповесці “Непрыручанае рэха”, “Круты ўзлёт”. Жыве ў г. Беразіно.