Аркадзь Жураўлёў
Жураўлёў Аркадзь Трафімавіч нарадзіўся 13 верасня 1955 года ў вёсцы Гарані Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. Працаваў загадчыкам аддзела турыстычнага бюро, інжынерам, карэспандэнтам шматтыражнай газеты “Прыборабудаўнік”, намеснікам дырэктара Маладзечанскага электрамеханічнага завода. Друкаваўся ў беларускіх і расійскіх літаратурных выданнях – часопісах “Полымя”, “Маладосць“, “Сибирские огни”. Выбраныя апяваданні і казкі Аркадзя Жураўлёва гучалі ў праграмах усесаюзнага радыё (ў савецкі час) і беларускіх радыёперадач. А. Жураўлёў з’яўляецца аўтарам кніг сатыры і гумару “Апалонік для дырэктара” і “Цэ-цэ, або Цалуйце цешчу”, выбранай прозы “Я жадаю вам дабра…” і “Жывіца”, кнігі казак “Чароўныя словы”. Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”.