У Барысаве гучала паэтычнае слова

Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з паэтам Рагнедам Малахоўскім пад назвай “Зліццё выпадковых гукаў абуджае натхненне”.

На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі бібліятэкі на чале з дырэктарам, празаікам абласнога аддзялення СПБ Аленай Капыток, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Натхненне”, вучні мясцовых навучальных устаноў і аматары паэзіі.

Рагнед Малахоўскі чытаў вершы са сваіх паэтычных зборнікаў “Беражніца” і “Жыві”, прэзентаваў асобныя творы з будучай кнігі “Шлях слязы”, адказваў на шматлікія пытанні. Сваімі творчымі здабыткамі падзяліся і мяцовыя аўтары. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Прэс-служба МАА СПБ