Гучы, паэзія, гучы!

У Мінскім фінансава-эканамічным каледжы адбылося мерапрыемства, прысвечанае святу паэзіі, на якое педагогі і навучэнцы каледжа запрасілі паэтэсу Мінскага абласнога аддзялення СПБ Таццяну Цвірко.
Выстава кніг аўтара, прэзентацыя яе творчасці, змястоўны сцэнарый – прадумана і нетрывіяльна падышла да гэтай сустрэчы бібліятэкар каледжа Лілія Кляшчонак. Госця з задавальненнем расказала пра сябе, свае кнігі, пра разнастайныя магчымасці паэтычнага слова, чытала свае вершы. Аўтар засяроджвала ўвагу слухачоў на розных выхаваўчых момантах, давала слушныя жыццёвыя парады.
У адказ навучэнкі пачуццёва, з інтанацыяй дэкламавалі вершы Таццяны Канстанцінаўны. Напрыканцы сустрэчы слухачоў чакала кароткая віктарына па творчасці Таццяны Цвірко, пераможцы якой былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі ад арганізатара, а выкладчык роднай мовы і літаратуры і бібліятэкар атрымалі падарунакі ад госці – кнігі з аўтографам паэткі. Усе ўдзельнікі святочнай сустрэчы прыйшлі да думкі, што абавязкова сустрэнуцца зноў у сценах роднага каледжа.

Прэс-служба МАА СПБ