Творчыя сустрэчы на Уздзеншчыне

Адразу два мерапрыемствы з удзелам Таццяны Цехнебедзінай прайшлі на Уздзеншчыне ў рамках Міжнароднага Дня роднай мовы. Так,   вучні і педагогі ДУК «Нёманская сярэдняя школа імя І.Д.Гурскага”  падрыхтавалі спецыяльную праграму, прысвечаную святкаванню Дня роднай мовы разам са знакамітай зямлячкай. Вучні правялі кароткі агляд творчасці пісьменніцы, чыталі вершы Таццяны Віктараўны, і толькі затым было перададзена слова шаноўнай госці. З вялікай цікавасцю школьнікі слухалі ўласныя творы аўтаркі, заахвочаныя салодкімі сюрпрызамі, з асаблівым імпэтам разгадвалі загадкі, якія загадвала госця.У завяршэнне сустрэчы  пісьменніца падарыла ўстанове ўласны зборнік «Соніны канікулы».

Не менш цікава і насычана прайшло мерапрыемства з удзелам Таццяны Цехнебедзінай і з навучэнцамі нядзельнай школы, што дзейнічае пры храме святых апосталаў Пятра і Паўла горада Узда. Фармат сустрэчы ў гэтай установе таксама прадугледжваў знаёмства з творчасцю пісьменніцы: аўтарка чытала вершы, дзіцячыя апавяданні, казкі, загадкі, змешчаныя ва ўласных зборніках  «Куток майго дзяцінства», «Таямнічы дамавічок», «Соніны канікулы». Вельмі ўразіў рабят калектыўны зборнік для дзяцей “Ад калыханкі да забаўлянкі”.

Падчас сустрэчы навучэнцы задавалі пытанні аб творчых задумках, памкненнях пісьменніцы, аб будучых планах. Сустрэча прайшла ў шчырай і цёплай атмасферы.

                  Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.