Таццяна Дашкевіч

Дашкевіч Таццяна Мікалаеўна нарадзілася 1 верасня 1968 года ў пасёлку Азярышча Мінскага раёна. У 1992 годзе скончыла Літаратурны інстытут імя А.М. Горкага ў Маскве. Працуе рэдактарам аддзела прозы ў штомесячным літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным часопісе “Нёман”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. Аўтар больш за 30 кніг для дарослых і дзяцей, сярод якіх: “У зеркала” (вершы, 1991 г.), “Алексей Фатьянов” (ЖЗЛ, Масква), “Илюшины праздники” (проза для дзяцей, Мінск), “Приключения семейного кота Гусарика” (дзіцячая аповесць, Мінск) “Денежный мешок” (дзіцячая аповесць, Мінск), “Письмо, летящее сквозь годы” (дакументальная проза пра дзяцей-сведкаў ВАВ, Мінск) і іншыя.
Яна з’яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій: Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, расійскіх – “Золотой Витязь”, “Прохоровское поле”, “Умное сердце” імя Андрэя Платонава, імя Аляксея Фацьянава.
Акрамя таго, Т. Дашкевіч аўтар-выканаўца песень. Мастацкі кіраўнік літаратурнай майстэрні “Анаграма” пры гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. Ахрэмчыка ў Мінску. Таксама з’яўляецца аўтарам тэкстаў песень вядомага расійскага спевака Дзмітрыя Малікава.