Тэг: Зіновій Прыгодзіч

Тыдзень роднай мовы адзначылі пісьменнікі Міншчыны

Творчай асветніцкай актыўнасцю адзначыліся літаратары Мінскага абласнога аддзялення СПБ падчас святкавання Тыдня роднай мовы. У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук у складзе дэлегацыі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, якую ўзначаліла Алена Стэльмах, з акадэмічнымі вучонымі-мовазнаўцамі сустрэліся Зіновій Прыгодзіч, Рагнед Малахоўскі, Леанід Крыванос. Вялася размова пра навуковыя

Чытаць далей

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з Зіновіем Прыгодзічам

Не так часта здараецца ў жыцці пісьменніка, калі на сустрэчу з ім прыходзяць героі ягоных твораў. У Зіновія Прыгодзіча такое адбывалася не раз, калі ён прадстаўляў сваё новае выданне, прысвечанае знакамітым людзям — нашым сучаснікам. Жанр, у якім актыўна і плённа працуе майстар слова, — інтэрв’ю. «Іншым разам не зусім

Чытаць далей

Пабачыла свет кніга Зіновія Прыгодзіча «Созидатели. Книга 4»

У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет кніга вядомага празаіка і публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Зіновія Прыгодзіча «Созидатели. Книга 4». На працягу многіх гадоў пісьменнік сустракаецца з калегамі-літаратарамі, дзеячамі мастацтва, культуры, вядомымі ў краіне і за яе межамі людзьмі і вядзе дыялог пра творчасць, жыццё, наканаванне чалавека. У сваіх гутарках

Чытаць далей

У Мінску павіншавалі з 80-годдзем Зіновія Прыгодзіча

Усе, хто завітаў у Мінскую абласную бібліятэку імя А.С. Пушкіна на творчы вечар Зіновія Прыгодзіча, нібы апынуліся ў тэатральнай зале ці як мінімум на нейкім урачыстым канцэрце. Інакш і не скажаш, бо тут гучала музыка, дэкламаваліся вершы, маналогі, нібы на нейкім спектаклі. Выступалі сапраўдныя майстры сцэны! Народная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаурэат

Чытаць далей

Запрашаем на творчы вечар Зіновія Прыгодзіча

18 кастрычніка ў 14.00 адбудзецца творчы вечар вядомага пісьменніка і журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата нацыянальнай літаратурнай прэміі, кандыдата філасофскіх навук Зіновія Прыгодзіча “Імгненні творчасці”. Месца правядзення: Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна (г. Мінск, вул. Гікалы, д. 4, другі паверх, выставачная зала). Уваход вольны. Сардэчна запрашаем!

Чытаць далей

У Зіновія Прыгодзіча – юбілей!

Васьмідзесяцігадовы юбілей сёння адзначае вядомы журналіст, пісьменнік, кандыдат філасофскіх навук, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч. Зіновій Прыгодзіч амаль усё сваё жыццё прысвяціў служэнню яго вялікасці слову. У розныя часы займаў адказныя пасады, кіраваў рэспубліканскімі сродкамі масавай інфармацыі. З-пад пяра таленавітага творцы выйшла шмат празаічных і публіцыстычных кніг,

Чытаць далей

Зіновій Прыгодзіч

Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1944 года ў вёсцы Лышча Пінскага раёна. Пасля заканчэння Лышчанскай сярэдняй школы (1960) працаваў у лагішынскай раённай газеце “Калгасная праўда”, а затым карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчання. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1967). Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэспубліканскай газеты “Звязда”. Працаваў таксама інструктарам аддзела культуры,

Чытаць далей