У Зіновія Прыгодзіча – юбілей!

Васьмідзесяцігадовы юбілей сёння адзначае вядомы журналіст, пісьменнік, кандыдат філасофскіх навук, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч.

Зіновій Прыгодзіч амаль усё сваё жыццё прысвяціў служэнню яго вялікасці слову. У розныя часы займаў адказныя пасады, кіраваў рэспубліканскімі сродкамі масавай інфармацыі. З-пад пяра таленавітага творцы выйшла шмат празаічных і публіцыстычных кніг, якія знайшлі і працягваюць знаходзіць сваіх чытачоў. Ён з’яўляецца лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Зіновія Кірылавіча з гэтым значным юбілеем. Жадаюць моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму, бадзёрага настрою і творчага натхнення!

Старшыня Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Леанід Крыванос