Сумная навіна

На мінулым тыдні пайшоў з жыцця пісьменнік Міхась Яфрэмавіч Сазончык.

Ashampoo_Snap_2015.06.30_11h49m57s_001_

Міхась Яфрэмавіч нарадзіўся 5 ліпеня 1932 года ў вёсцы Юрцава, што ў Аршанскім раёне.  Але так выпала, што другой радзімай стала для яго Нясвіжчына. Там, у прыгожым і шчодрым куточку Беларусі, плён яго жыцця, працы і творчасці. Там нямала пражыта і перажыта.

Пісаць вершы пачаў ён яшчэ ў школьныя гады, і толькі праз гады вызначыў для сябе як найгалоўнейшае жаданне:

Да поту, да мазаля

Працую з усімі і я,

Каб тут, на роднай зямлі,

Шчасліва нашчадкі жылі.

Да гэтага ён дадаваў: «… у паэзіі, як і ў жыцці, я не схільны да кампрамісаў; заўсёды дбаў і дбаю аб адным – галоўным: каб сучаснікі і нашчадкі жылі сумленна годна, любілі сваю Бацькаўшчыну, свой Народ, сваю Мову».

Міхась Яфрэмавіч – аўтар зборнікаў “Вераб’іная дача”, “Выпрабаванне часам”, “Жыву ў Гарадзеі!”, “Крыніца”, “Навагодні светлячок”, “Роздум”, “Сонца мыецца: вершы, казкі, загадкі”.

Мінскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» глыбока смуткуе з прычыны смерці пісьменніка Сазончыка Міхася Яфрэмавіча і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.