Галіна Нупрэйчык (Плакса)
Нарадзілася 31.03.1966 г. ў вёсцы Туча Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Тучанскую сярэднюю школу і Слуцкае тэхнічнае вучылішча харчавікоў. Многія гады працавала на прадпрыемстве ААТ “Клецкая крыначка”.
Вершы піша са школьных гадоў. Рэгулярна друкуецца на літаратурных старонках Клецкай раённай газеты “Да новых перамог”. З’яўляецца ўдзельнікам раённага літаратурнага аб’яднання “Голас”, што дзейнічае пры рэдакцыі газеты і народнага калектыву аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца” ДУ “МАЦНТ”.
Друкавалася ў калектыўных зборніках, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і інш. Аўтар кніг “Пясчынкі часу” (2011) і “Вясёлкі ў расінках” (2021).

















