Сумная навіна
Пайшоў з жыцця пісьменнік-краязнавец Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі.
Нарадзіўся Браніслаў Аляксандравіч 15 сакавіка 1938 года ў горадзе Мар’іна Горка Мінскай вобласці ў сям’і рабочага. Час вучобы ў Мар’інагорскай СШ №1, успаміны бацькі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і клопат маці пра здароўе сына – усё захавалася ў памяці. Шмат чаго дала вучоба ў Магілёўскім педінстытуце на філалагічным аддзяленні.
Праца на пасадзе дырэктара Блужскай СШ дала штуршок да напісання дакументальнай аповесці “Героямі не нараджаюцца”. Аповесць, напісаная ў сааўтарстве з А.П.Ярохіным, была адзначана Граматай ЦК камсамола рэспублікі ў 1986 г.
Больш поўна ўдалося прадставіць біяграфію роднага краю ў сумеснай з А. Карлюкевічам у кнізе “Блонь”.
Аўтар кніг “Чаму Загібелька лепш Парыжа” і “Сцяжынкамі Якуба Коласа”.
Мінскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» глыбока смуткуе з прычыны смерці пісьменніка Браніслава Аляксандравіча Зубкоўскага і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.


















