Са Святам, паважаныя жанчыны!
Дарагія жанчыны!
Сярод дат календара ёсць асабліва любімыя, тыя, што нясуць у сабе цеплыню і зачараванне. Менавіта такой датай з’яўляецца Дзень жанчын — 8 Сакавіка. Гэта свята тых, хто сваёй любоўю, прыгажосцю, пяшчотай і абаяльнасцю напаўняе сэрцы родных і блізкіх.
З імем жанчыны здаўна асацыіруецца ўсё самае лепшае. Вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцямі і талентам ствараюцца нацыянальныя багацці краіны і сямейны дабрабыт. Сваёй энергіяй і ініцыятывай вы забяспечваеце далейшы росквіт роднай Міншчыны і Рэспублікі Беларусь.
Сардэчна віншуем вас са святам! Жадаем, каб кожны дзень быў напоўнены мірам і радасцю, клопатам і ўвагай родных і блізкіх. Моцнага здароўя, творчых поспехаў і натхнення, а таксама добрага вясновага настрою.
Мінскае абласное аддзяленне
ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».