І словам, і песняй пра малую радзіму…

Тэма малой радзімы была ў полі зроку ўдзельнікаў літаратурнай сустрэчы  бібліятэкараў школ Клецкага раёна, якая была арганізавана раённым метадычным аб’яднаннем школьных бібліятэкараў на базе ДУА “СШ №1 г.Клецка”. Ганаровыя госці імпрэзы –  выдатныя пісьменніцы Таццяна Канстанцінаўца Цвірка і Лілія Віктараўна Мялешка, даволі актыўныя ўдзельніцы імпрэзаў  падобнага кшталту. Гучалі вершы ў аўтарскім дэкламаванні, ліліся цудоўныя песні ў выкананні  членаў літаратурнага аб’яднання “Голас” , што пад кіраўніцтвам  Юрыя Раманавіча Эверта не першы год працуе пры гэтай установе.  Дзеці з задавальненнем слухалі гасцей, а таксама ў арыгінальнай форме  распавядалі пра цікавыя звесткі з гісторыі клецкага краю і горада Клецка, пра вядомых людзей малой радзімы. Напрыканцы сустрэчы вядучая мерапрыемства Марына Анатольеўна Чэкун паабяцала, што падобныя сустрэчы  ва ўстанове  будуць традыцыйнымі.

Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.