Пісьменнікі Міншчыны ўшанавалі памяць Янкі Купалы

Пісьменнікі Міншчыны ўшанавалі памяць Янкі Купалы

7 ліпеня 2022 года адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка класіку беларускай літаратуры з нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, нашчадкі Янкі Купалы, прадстаўнікі музеяў і ўстаноў культуры, сталічная моладзь і самыя маленькія прыхільнікі творчасці беларускага песняра.

Урачыстасць цырымоніі пачалася з абвяшчэння прывітальнага адраса прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да ўсіх, хто сабраўся ў гэты дзень у Купалаўскім парку, а зачытаў яго намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі.

Павіншавалі прысутных Міністр культуры Анатоль Маркевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч.
Прагучалі вершы Купалы і песні на яго словы. Святочную атмасферу падтрымалі Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры»,  Музычная капэла «Санорус», выступленні дзіцячых калектываў.

Прэс-служба МАА СПБ