Аксана Мітрошчанкава
Мітрошчанкава Аксана Уладзіміраўна нарадзілася 26 ліпеня 1989 года ў г. Валожын. Скончыла факультэт эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Удзельніца і пераможца розных літаратурных конкурсаў і фестываляў. Член народнага літаратурнага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раёна. Творы друкаваліся ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках. Аўтар кніг “И мир мне улыбнется…”, “Разбрелись по свету сказки” и “Цветочный луг”.