"Нават самая светлая хата без кніг выглядае змрочнай і невясёлай..." (Максім Танк)

Віншуем з узнагародай!

Калегі з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра і сардэчна віншуюць дзіцячую пісьменніцу, старшыню секцыі дзіцячай літаратуры, першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Стэльмах Алену Анатольеўну з высокай узнагародай – Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі “Дзіцячая літаратура”. Жадаем Алене Анатольеўне невычэрпнага натхнення на ніве літаратурнай творчасці, новых яркіх кніг

Чытаць далей

У пісьменніцы Таццяны Дашкевіч – юбілей!

Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Дашкевіч Таццяну Мікалаеўну з 55-гадовым юбілеем. Таццяна Мікалаеўна – рэдактар аддзела прозы рэдакцыі часопіса “Нёман”, разнастайны ў творчасці чалавек – публіцыст, празаік, паэтэса, дзіцячы пісьменнік. А яшчэ – яна адметны паэт-песеннік, аўтар-выканаўца. На вершы Т. Дашкевіч напісана нямала песен, якія выконваюць вядомыя эстрадныя

Чытаць далей

“У палоне пачуццяў” – новая кніга Наталлі Жызнеўскай

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выйшла новая кніга паэтэсы з Валожыншчыны, члена Мінскага абласнога аддзялення СПБ Наталлі Жызнеўскай “У палоне пачуццяў”. Паэтычнае выданне, у якім сабраны лірычныя творы аўтара, будзе цікавым для чытачоў рознага ўзросту. Вершы Наталлі Васільеўны напоўнены палітрай пачуццяў патрыятызму, прыгажосці, кахання, роздуму і дапамагаюць чытачу асэнсоўваць уласнае прызначэнне

Чытаць далей

Жнівеньскі творчы плён Таццяны Цвірко

Лета – пара адпачынку! Але члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі не стамляюцца працаваць і радуюць сваімі поспехамі. У пачатку гэтага года часопіс “Алеся” і Саюз пісьменнікаў Беларусі абвясцілі літаратурны конкурс “Старэйшыя мае, мне з вамі добра”, прысвечаны сям’і, а напрыканцы чэрвеня ў Мемарыяльнай зале Доме літаратара адбылася цырымонія

Чытаць далей

“Одиночество любимых” – новая кніга Рыгора Саланца

У выдавецтве “Чатыры чвэрці” у серыі “Женские судьбы” выйшла новая кніга члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаіка і публіцыста Рыгора Саланца “Одиночество любимых”. Гераіні кнігі – розныя па характары, тэмпераменту, прафесіі, але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – жаданне сустрэць “свайго” мужчыну і быць каханымі. У жыццёвых гісторыях аб

Чытаць далей

Уладзімір Ліхадзедаў адзначаны высокай дзяржаўнай узнагародай

Калегі па Мінскаму абласному аддзяленню Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра і сардэчна віншуюць вядомага краязнаўцу Уладзіміра Ліхадзедава з высокай дзяржаўнай узнагародай. Указам Прэзідэнта краіны ад 9 жніўня 2023 года №255 пісьменнік узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Уладзімір Аляксеевіч вядомы ў краіне і далёка за яе межамі даследчык гістарычнага мінулага беларускай зямлі, ён

Чытаць далей

Ракуцёўскае лета – 2023

29 ліпеня ў фальварку Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна адбылося традыцыйнае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”. Мерапрыемства прысвечана памяці класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча. Актыўны ўдзел у ім прыняла дэлегацыя Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля ўступнага слова дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргея Усіка былі ўзнагароджаны пераможцы творчага

Чытаць далей

Ганна Міклашэвіч – юбіляр!

Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Міклашэвіч Ганну Іванаўну з 50-гадовым юбілеем. Ганна Міклашэвіч сваё жыццё непарыўна звязала з роднай літаратурай. Яна не толькі працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, але і сама піша вершы. Паэтэса рэгулярна друкуецца ў рэспубліканскіх літаратурных выданнях, калектыўных зборніках, аўтар кнігі паэзіі «Пялёсткі сняжынак».

Чытаць далей

З жыцця літаб’яднанняў

У літаратурнай гасцёўні “У Паўлюка” Уздзенскай цэнтральнай бібліятэкі імя П. Труса адбылося чарговае пасяджэнне уздзенскага літаратурнага аб’яднання “Нёманец”. Удзел у ім прынялі “старажылы” творчага працэсу раёна. Сярод іх адметна выдзяляліся члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Шытыка, Дзмітрый Вінаградаў і Віктар Сабалеўскі. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю выслухалі паведамленне

Чытаць далей