“Одиночество любимых” – новая кніга Рыгора Саланца

У выдавецтве “Чатыры чвэрці” у серыі “Женские судьбы” выйшла новая кніга члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаіка і публіцыста Рыгора Саланца “Одиночество любимых”.

Гераіні кнігі – розныя па характары, тэмпераменту, прафесіі, але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – жаданне сустрэць “свайго” мужчыну і быць каханымі. У жыццёвых гісторыях аб лёсах жанчын, іх пошуках прыгожага рамантычнага кахання, аўтар прыводзіць добра знаёмыя, часта кранальныя і хвалюючыя эпізоды. Ідучы за аповедам, чытач зможа знайсці падказкі для вырашэння ўласных сітуацый у сямейных адносінах. Аднак змест гісторый пакідае яму яшчэ і прастору для разважанняў: як навучыцца прызнаваць свае памылкі, як зберагчы веру ў блізкага чалавека…

Прэс-служба МАА СПБ