Віншуем з узнагародай!
Калегі з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра і сардэчна віншуюць дзіцячую пісьменніцу, старшыню секцыі дзіцячай літаратуры, першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Стэльмах Алену Анатольеўну з высокай узнагародай – Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі “Дзіцячая літаратура”.
Жадаем Алене Анатольеўне невычэрпнага натхнення на ніве літаратурнай творчасці, новых яркіх кніг і ўдзячных чытачоў.
Савет МАА СПБ