"Нават самая светлая хата без кніг выглядае змрочнай і невясёлай..." (Максім Танк)

Уладзімір Ласенка

Ласенка Уладзімір Міхайлавіч (1938 – 2024) Нарадзіўся ў 1938 годзе ў Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). Не адзін дзясятак гадоў аддаў ваеннай службе ва Узброеных сілах СССР. Палкоўнік у адстаўцы. Воін-інтэрнацыяліст, доўгі час знаходзіўся ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы ў якасці ваеннага спецыяліста. Мае дзяржаўныя ўзнагароды. Аўтар кніг «Грани», «От сердца к сердцу»,

Чытаць далей

Рагнед Малахоўскі

Малахоўскі Рагнед Юр’евіч – нарадзіўся 5 верасня 1984 г. ў п. Сяймчан, Магаданскай вобласці (Расія). З 1987 г. жыве ў Беларусі. Скончыў Нарацкую СШ №2, факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2009) і Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2014). Працаваў у літаратурных часопісах

Чытаць далей

Ніна Загарэўская

Нарадзілася 10 чэрвеня 1973 года ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Мікалаеўшчынскую сярэднюю школу імя Якуба Коласа. Атрымала вышэйшую адукацыю ў Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А.С. Пушкіна. Пачынала працоўную дзейнасць у Берасьці. Па пяраездзе на радзіму працуе ў сваёй роднай школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Аўтар паэтычных

Чытаць далей

Наталля Жызнеўская

Жызнеўская Наталля Васільеўна нарадзілася 13 снежня 1969 года ў вёсцы Стэцкі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Мінскае культурна-асветніцкае вучылішча (1988). Працуе загадчыкам Пугачоўскага сельскага Дома культуры Валожынскага раёна. Лаўрэат многіх літаратурных прэмій і конкурсаў. Аўтар зборнікаў вершаў “Не ўпаду” (2020), “Адно каханне на ўсё жыццё” (2021) і “У палоне пачуццяў” (2023).  

Чытаць далей

Славамір Даргель

Даргель Славамір Рыгоравіч нарадзіўся 30 студзеня 1950 года ў вёсцы Белеўцы Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння школы быў прызваны ў армію, а потым служыў у органах унутраных спраў і вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І. Леніна на юрыдычным факультэце. Атрымаўшы дыплом, 25 гадоў працаваў юрысконсультам у розных установах г. Мінска.

Чытаць далей

Аляксандр Грынкін

Грынкін Аляксандр Пятровіч нарадзіўся 17 верасня 1948 года. У 1974 годзе закончыў Маскоўскую вышэйшую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга школу прафсаюзнага руху УЦСПС. Доўга працаваў у будаўнічай галіне г. Мінска. З 1987 г. звязаў свае жыццё з беларускай вёскай. Жыве ў Валожынскім раёне, працуе ў сельскай гаспадарцы. Аўтар зборніка вершаў “Холст”

Чытаць далей

Паліна Дваранская

Дваранская Паліна Андрэеўна  Нарадзілася 29 жніўня 2006 года ў вёсцы Ардашы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Крэўскую сярэднюю школу і Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цяпер студэнтка факультэта славянскай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Піша паэзію і прозу. Друкавалася ў калектыўных зборніках, часопісах «Маладосць», «Бярозка», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеце». Пераможца

Чытаць далей