Рагнед Малахоўскі

Малахоўскі Рагнед Юр’евіч
нарадзіўся 5 верасня 1984 г. ў п. Сяймчан, Магаданскай вобласці (Расія). З 1987 г. жыве ў Беларусі. Скончыў Нарацкую СШ №2, факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2009) і Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2014). Працаваў у літаратурных часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Бярозка”, “Вожык”. Цяпер – намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі газеты “Літаратура і мастацтва”. На грамадскіх пачатках узначальвае секцыю мастацкага перакладу СПБ, з’яўляецца кіраўніком моладзевага літаб’яднання “Майстэрня пісьменніка”. Вершы друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх выданнях, калектыўных зборніках і анталогіях. Аўтар кніг паэзіі “Беражніца” (2005), “У дзённай мітусні” (2012), “Жыві!” (2014), “Шлях слязы (2025), “Дзе рачулка Нарачанка… ” (2025). Таксама з’яўляецца аўтарам шэрагу фотавыставак. Піша музыку пад псеўданімам ilhiniya. Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры (2012) і Рэспубліканскага конкурсу імя Міколы Мятліцкага сярод маладых паэтаў (2023). Узнагароджаны Знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру (2026).


















