Аляксандр Грынкін

Грынкін Аляксандр Пятровіч нарадзіўся 17 верасня 1948 года. У 1974 годзе закончыў Маскоўскую вышэйшую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга школу прафсаюзнага руху УЦСПС. Доўга працаваў у будаўнічай галіне г. Мінска. З 1987 г. звязаў свае жыццё з беларускай вёскай. Жыве ў Валожынскім раёне, працуе ў сельскай гаспадарцы. Аўтар зборніка вершаў “Холст” (2014). Яго творы ўвайшлі ў калектыўны зборнік “Помнім і жывём” народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры. Друкуецца ў раённай газеце “Працоўная слава”.