Славамір Даргель

Даргель Славамір Рыгоравіч нарадзіўся 30 студзеня 1950 года ў вёсцы Белеўцы Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння школы быў прызваны ў армію, а потым служыў у органах унутраных спраў і вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І. Леніна на юрыдычным факультэце. Атрымаўшы дыплом, 25 гадоў працаваў юрысконсультам у розных установах г. Мінска.

Займацца літаратурнай дзейнасцю пачаў яшчэ ў юнацтве. Друкаваўся ў раённай газеце “Сцяг працы” (“Міёрскія навіны”0 і армейскай – “Во славу Родины”, у часопісе “Белая Вежа”.

Празаік, які ў сваёй творчасці аддае перавагу патрыятычнай тэматыцы, апісвае асаблівасці сялянскага жыцця, звяртаецца да праблем аховы прыроднага асяроддзя.

Аўтар многіх кніг аповесцяў і апавяданняў, сярод якіх “Земное счастье” (2012), “300 километров от столицы” (2013), “Журавль в небе” (2017), “Запах трав луговых” (2018), “В Земле наши корни” (2019) , “Любовь в моём сердце живёт” (2019).

у 2014 годзе стаў лаўрэатам Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Семья – Единение – Отечество”, у 2015 – пераможцам літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі да 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны медалём СПБ “За вялікі ўклад у літаратуру”.