Паэт-самавук з Валожына

“Паэт-самавук з Валожына” –

так называлася літаратурна-пазнавальная сустрэча да 155-годдзя з дня нараджэння збіральніка фальклору, паэта і публіцыста “нашаніўскага” часу Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага), якую  удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК падрыхтавалі і правялі ў дзень нараджэння творцы – 10 сакавіка. У гасцёўню “Руні” завіталі навучэнцы мясцовага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, якіх арганізатары мерапрыемства  пазнаёмілі з жыццём і творчасцю свайго земляка. Былі зачытаны ўспаміны дачкі Старога Уласа Гелены Сівіцкай пра бацьку. А яго жыццёва-мудрыя творы пранікнёна чыталі ( асобныя і па ролях) удзельнікі спадарожніка “Руні” –  клуба паэтычнага майстэрства “Леуценнік”. Напрыканцы сустрэчы ўдзельніца творчай суполкі Валожыншчыны, член СПБ Марыя Шакун прачытала верш, прысвечны  слаўнаму земляку. У пасля усе разам пайшлі да дома № 49 па вуліцы Савецкай райцэнтра, які, дарэчы будаваў сам У.П.Сівы-Сівіцкі для сына (якога ў час Вялікай Айчыннай вайны растралялі фашысты разам з іншымі мірнымі жыхарамі Валожына), і ўсклалі кветкі да памятнай шыльды, аддаўшы даніну павагі і пашаны слаўнаму земляку-творцу.

Валянціна Гіруць-Русакевіч,

кіраўнік  народнага літаратурна-мастацкага

аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК