Са Святам 8-га Сакавіка!
Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” віншуе ўсіх жанчын з надыходзячым МІЖНАРОДНЫМ ЖАНОЧЫМ ДНЁМ 8-га САКАВІКА!
Няхай кожная жанчына памаладзее і расквітнее ад той душэўнай цеплыні, якую ў гэтыя дні падораць блізкія людзі і сябры! Няхай веснавое сонейка надасць энергіі і добрага настрою, прагнаўшы з гарызонту зімовыя хмаркі!
Здароўя, кахання, сямейнага дабрабыту і творчага натхнення Вам, дарагія жанчыны!🌷