«Нязгаснай зоркай у родных нам нябёсах»

sam_2917
Так называлася літаратурная сустрэча ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» Валожынскага раённага цэнтра культуры, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння геніяльнага паэта, празаіка, бліскучага крытыка і публіцыста Максіма Багдановіча.

sam_2905
У нязмушанай атмасферы ў гасцёўні «Руні» сённяшнія  сталыя і пачынаючыя творцы  аддалі даніну пашаны і прызнання самаму маладому класіку беларускай літаратуры. Успомнілі яго такі кароткі жыццёвы і такі багаты, яркі, насычаны творчы шлях. Пранікнёна гучалі яго вершы, такія надзённыя, такія блізкія нам і сёння,  а таксама прысвечаныя яму вершы некаторых удзельнікамі аб’яднання, якія былі напісаны пасля наведвання філіяла музея Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыне суседняга Маладзечанскага раёна.
sam_2910
А на стэндзе з кнігамі яго і пра яго ля партрэта, нібы тая зорка, гарэла свечка, высвечваючы яго творчасць, яго душу для нас і асвячаючы, прасвятляючы нашы душы.
 sam_2912
                                                                              Валянціна Гіруць-Русакевіч