Цуды адбываюцца!


fota-1-akcyoryСвята Божага Нараджэння – адно з самых светлых святаў. Яго з радасцю чакаюць і дзеці, і дарослыя. Гэты дзень атаясамляецца з чаканнем цудаў. А здзейсніць цуд можа кожны, хто захоча падарыць радасць іншым людзям. Вельмі патрэбная, важная і ўжо традыцыйная акцыя «Цуды на Каляды» заклікае менавіта да гэтай высакароднай місіі, далучылася да якой і Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

fota-2-padarunk__Адна з удзельніц дабрачыннай акцыі – Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Пісьменніца вырашыла парадаваць тых, хто побач. Разам з актывістамі БРПА і БРСМ Ждановіцкай сярэдняй школы Кацярына Станіславаўна падрыхтавала і правяла навагоднія ранішнікі і вечарынкі для ўсіх навучэнцаў, а пасля святочных мерапрыемстваў дзяцям-інвалідам, дзяцям, якія выхоўваюцца ў шматдзетных і малазабяспечаных сем’ях былі ўручаны салодкія падарункі ад Ждановіцкай сярэдняй школы. Уручалі падарункі Дзед Мароз і Снягурачка, што таксама парадавала хлопчыкаў і дзяўчынак, дапамагло стварыць атмасферу свята, паверыць у цуды. А той, хто дапамагаў гэтым цудам адбывацца, хто дарыў дзецям радасць і добры настрой, адчуў сябе па-сапраўднаму шчаслівым.

Паліна Несцяронак,

клуб юнага журналіста “ЛІМОН”

Ждановіцкай сярэдняй школы

На здымках:

фота 1 – акцёры – школьнікі-актывісты і педагог К.С. Хадасевіч-Лісавая,

фота 2 – дадаткам да цукерак сталі казкі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.