Нязгаснай зоркай ты ў небе Радзімы навекі

Нязгаснай зоркай ты ў небе Радзімы навекі

25 мая споўнілася 105 год з дня смерці Максіма Багдановіча.
Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча правяла Дзень памяці паэта
пад назвай  “Нязгаснай зоркай ты ў небе Радзімы навекі”.
.

Па шматгадовай традыцыі ў гэты дзень у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Фальварак Ракуцёўшчына” сабраліся прыхільнікі творчасці паэта – пісьменнікі, краязнаўцы, бібліятэкары, настаўнікі і навучэнцы школ. Традыцыйна мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка паэта. Каля выставы, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, размясцілася імпрэзаваная сцэна. Вядучы сустрэчы Міхась Казлоўскі чытаў на памяць вершы паэта. Аб творчасці Багдановіча распавядаў член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Хазянін . Уласныя вершы чыталі Тамара Бярэзіна – член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Тамара Аўсяннікава, Ала Клемянок. А калі Ала Клемянок разам з Аляксандрам Хазяніным заспявалі “Зорку Венеру” на словы Максіма Багдановіча, у кожнага душа напоўнілася высокімі пачуццямі.

Маляўнічыя ракуцёўскія краявіды заўсёды натхняюць на творчасць. Вось і ў гэты дзень вучні Маладзечанскай мастацкай школы мастацтваў арганізавалі плэнер. Работы юных мастакоў будуць прадстаўлены на конкурс малюнкаў “Ракуцёўскія краявіды”.

 

   

 

Па матэрыялах Маладзечанскай цэнтральнай раённай

бібліятэкі імя М. Багдановіча:  https://molib.by/%d0%bd%d1