Новы літаратурны мост паміж Польшчай і Міншчынай
На гэтым тыдні ў Варшаве на ХІІ фестывалі Славянскай паэзіі прэзентавалі зборнік паэзіі “Масты”. Удзел у фестывалі ўзялі пісьменнікі ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”: намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алена Стэльмах, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” Марыя Кобец і пісьменнік, фотамастак Уладзіслаў Цыдзік.
Сярод паэтаў, вершы якіх прадстаўлены на старонках зборніка, – большасць членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”. Акрамя вершаў Алены Стэльмах і Марыі Кобец у зборніку магчыма знайсці вершаваныя творы на беларускай мове і ў перакладзе на польскую яшчэ васьмі паэтаў аддзялення: старшыні Мінскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” Святланы Быкавай, а таксама паэтаў аддзялення: Уладзіміра Цануніна, Вольгі Савасцюк, Валянціны Гіруць-Русакевіч, Ганны Міклашэвіч, Галіны Нупрэйчык (Плакса), Таццяны Цвірка, Людмілы Круглік.
Прэс-служба МАА ГА СПБ