Новы літаратурны мост паміж Польшчай і Міншчынай

На гэтым тыдні ў Варшаве на ХІІ фестывалі Славянскай паэзіі прэзентавалі зборнік паэзіі «Масты». Удзел у фестывалі ўзялі пісьменнікі ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»: намеснік старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алена Стэльмах, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» Марыя Кобец і пісьменнік, фотамастак Уладзіслаў Цыдзік.
Сярод паэтаў, вершы якіх прадстаўлены на старонках зборніка, – большасць членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА «СПБ». Акрамя вершаў Алены Стэльмах і Марыі Кобец у зборніку магчыма знайсці вершаваныя творы на беларускай мове і ў перакладзе на польскую яшчэ васьмі паэтаў аддзялення: старшыні Мінскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» Святланы Быкавай, а таксама паэтаў аддзялення: Уладзіміра Цануніна, Вольгі Савасцюк, Валянціны Гіруць-Русакевіч, Ганны Міклашэвіч, Галіны Нупрэйчык (Плакса), Таццяны Цвірка, Людмілы Круглік.
                                                                           Прэс-служба МАА ГА СПБ