«Народныя паэты Беларусі: паэтычны калейдаскоп»

Акцыя «Народныя паэты Беларусі: паэтычны калейдаскоп»

прайшла ў сталіцы на гэтым тыдні

Маленькія і дарослыя наведвальнікі «Бібліятэкі пад адкрытым небам» — так называецца культурны праект, у межах якога адбылося гэта сапраўднае Свята кнігі — сталі ўдзельнікамі літаратурных віктарын, квэстаў, турніраў, наведалі выстаўку кніг сучасных пісьменнікаў Беларусі. Але ж, убачыць на свае вочы самога пісьменніка — ці не падарунак лёсу… На сустрэчу з аматарамі літаратуры  паспяшаліся члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мазго, Лізавета Палеес, Мікалай Чарняўскі, Тамара Кавальчук. Шчыравала на акцыі і дзіцячая пісьменніца, паэтэса, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Карнаухава.

Удзячнымі ўсмешкамі, ветлівасцю, добрым настроем была напоўнена атмасфера літаратурнай пляцоўкі.

Поўную фотасправаздачу мерапрыемства можна пабачыць на афіцыйным сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі:   http://www.oo-spb.by/index.php?id=3499

Фотограф Віктар Іванчыкаў