Барыс Савінаў

Савінаў Барыс Фёдаравіч нарадзіўся 10 мая 1946 года ў горадзе Карабаш Чалябінскай вобласці (Расія). Закончыў Свярдлоўскі горна-металургічны тэхнікум імя Паўзунова і філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у газеце, камсамольскіх і партыйных органах, у сферы дзяржкіравання і сістэме адукацыі.

Аўтар паэтычных зборнікаў: «Излучение души» (2013), «Истоки» (2014), «Как сердцу высказать себя» (2014), «Все-то мне тебя не достает» (2014), «Зов Луны» (2014), «Лики времени» (2015), «Палитра чувств (2015), «Здравствуйте» (2016), «Берез цветеньем околдован» (2016), «Сердец созвучие» (2017).