Мікалай Кулецкі

Кулецкі Мікалай Аляксандравіч (1943 – 2013)

Нарадзіўся ў вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам праектаў у горадзе Цеміртаў (Казахстан), у Крыму, Падмаскоўі.

Паэт. У бібліяграфіі пісьменніка кнігі: “Душою слышащий – услышит!” (1999), “Букеты Памяти” (2000), “Ошалела…Луна” (2000), “Жизнепад” (2001), “Всколыхнулась душа невзначай” (2001), “И на струнах Души… трепетал интеграл!” (2009), “Гощевский вальс” (2009), “Мысли мгновений” (2011), “Память мгновений” (2011), “Гощевская Венера” (2013), “Полифония поэзии” (2013).