Юрый Іваноў
Іваноў Юрый Сцяпанавіч (1922 – 2014)
Нарадзіўся ў горадзе Вялікі Усцюг Валагодскай вобласці (Расія). Скончыў Пушкінскае танкавае вучылішча, Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Меў воінскае званне генерал-лейтэнант. Ваенную службу скончыў на пасадзе намесніка камандуючага войскамі Прыволжскай ваеннай акругі. “Заслужаны журналіст” Беларускага саюза журналістаў.
Пісаў публіцыстычныя артыкулы і нарысы на гістарычныя тэмы. У бібліяграфіі пісьменніка кніга “Моим оружием был Т-34” (2011).