Літаратурны марафон «Святло Вялікай Перамогі». Галіна Нупрэйчык (Плакса)

Літаратурны марафон «Святло Вялікай Перамогі». 

Галіна Нупрэйчык (Плакса)

 

Памяць
?
З чаго пачынаюцца дні?
З дзіцячай вясёлай усмешкі,
Са спеваў дразда ў цішыні,
З блакіту валошак на ўзмежку,
З квітнеючых белых садоў,
З духмянага паху язміну…
З тых мірных хвілін і гадоў,
Што май пераможны пакінуў.
І памяць гучыць зноў і зноў
У яркіх салютах іскрыстых,
У плачы хатынскіх званоў,
У песнях ваенна-ўрачыстых.
У зморшчынах памяць жыве
Апошніх салдат-абаронцаў,
Над брацкай магілай плыве
Аблокамі ў роднай старонцы.
?
З вайны не прыйшлі
?
З вайны не вярнуліся…
Душы іх светлыя
У мірных нябёсах ляцяць жураўлямі,
І мары збываюцца іх запаветныя:
Гукаюць мільёнаў дзяцей галасамі.
?
Квітнее жыццё іх у полі рамонкамі,
Жытнёвым калоссем буйным выспявае.
Для іх – феерверкі з салютамі звонкімі
У Дзень Перамогі – Дзявятага мая.
?
З вайны не прыйшлі, а старонка радзімая
Пульсуе крывёй пераможцаў. Жывая!
Ад першага ўздыху да скону – адзіная –
Ніколі збавіцеляў не забывае.
?
Апошні ветэран
?
Пажарышчаў горкі дым
Атручвае сны ізноў.
Няма падзяліцца з кім.
Няма франтавых сяброў.
?
Не прыйдуць на мітынг яны.
У вёсцы застаўся адзін
Удзельнік і сведка вайны –
Пакутных ліхіх часін.
?
Барозны маршчынаў – гады.
А памяць не хоча старэць.
Міжволі імчыцца туды,
Дзе выбухам спее смерць.
?
Ён там, малады салдат,
У цэнтры гарачых падзей.
Яго кулямёт, аўтамат
Няпрошаных гоняць гасцей.
?
Салдат да Берліна дайшоў,
Прынёс Перамогу з вайны.
Ёй семдзясят сем гадоў.
У праўнукаў – мірныя сны.
?
За мір ветэранам усім,
Што родны наш край збераглі,
Загінуўшым і жывым
Паклонімся да зямлі.
«
Мастак Падалка Ю. Н. «Ветэран». 2011. Палатно. Алей. 60х50