“Лета з добрай кнігай” – у Нёмане

У аздараўленчым летнім лагеры “Сонейка” пры Нёманскай СШ імя І. Гурскага у межах рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай” адбылася сустрэча з пісьменніцай Галінай Нічыпаровіч. Мерапрыемства было прысвечана тэме клопату аб чысціні мовы. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы, адгадвалі загадкі, задавалі пытанні на зацікаўленыя іх тэмы. Вельмі радуе, што дзеткі добра валодаюць роднай мовай. Дыялог атрымаўся эмацыйны, павучальны і карысны. Такія сустрэчы дапамагаюць зразумець значэнне друкаванага слова.

Прэс-служба МАА СПБ