Сустрэча з аднадумцамі
8 жніўня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася сустрэча пісьменнікаў Леаніда Крываноса і Рагнеда Малахоўскага з супрацоўнікамі гэтай установы культуры.
Размова ішла пра дзейнасць Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, сумесныя з бібліятэкай творчыя праекты, гучалі вершы пра каханне і любоў да роднага краю. Вядучай мерапрыемства была загадчыца аддзела маркетынга і сацыякультурнай дзейнасці Наталля Жаркевіч. Напрыканцы сустрэчы выступоўцы адказалі на шматлікія пытанні слухачоў. Прыемна, што і бібліятэкары, і госці выказалі аднолькавыя думкі наконт важнай ролі якаснай кнігі і прыгожага мастацкага слова для сучаснага грамадства.
Прэс-служба МАА СПБ