Анатоль Смалянка

Смалянка Анатоль Уладзіміравіч (1936 – 2014)

Нарадзіўся ў вёсцы Рудзьма Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Быў ваенным журналістам. Службу скончыў пастаянным карэспандэнтам газеты Міністэрства абароны СССР “Красная звезда” па Беларускай ваеннай акрузе. Меў воінскае званне палкоўнік. Пасля звальнення з арміі працаваў карэспандэнтам у мінскай абласной газеце “Мінская праўда”, “Белорусской лесной газете”, галоўным спецыялістам, намеснікам старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Празаік, публіцыст. Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі “Проза” (2007). У бібліяграфіі пісьменніка кнігі: “Паклон зямлі”: аповесці, апавяданні (2001), “Трагедия счастья”: повести (2002), “Душевная гармония”: повесть, рассказы, фельетоны (2004), “Убитая любовь”: роман (2004), “День и вся жизнь”: роман (2004), “Пустельга”: повести, рассказы (2006), “Сан Суси” (2007), “Мы не покорились”: документальная повесть (2008), “Не покриви душой”: документальная повесть (2010), “Подари аиста”: роман (2010), “Куропаты: гибель фальшивки”: документы и факты (2011), “Все возрасты покорны”: повесть (2014).