Іван Ярашэвіч

Ярашэвіч Іван Паўлавіч (1945 – 2019)

Нарадзіўся ў вёсцы Хатынічы Ганцавічскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў настаўнікам у Чэрвенскім раёне Мінскай вобласці, перад выхадам на пенсію – намеснікам дырэктара па вытворчаму навучэнню Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага коледжа.

Краязнаўца, публіцыст. У бібліяграфіі пісьменніка кнігі: “Ягада жыцця”. Вершы (2005), “Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах” (2009), “Книга памяти государственного учреждения образования “Средняя общеобразовательная школа № 1 городского посёлка Смиловичи” (2011), “Слаўны сын зямлі Смілавіцкай” (2013), “Ад школы механізацыі сельскай гаспадаркі да ліцэя” (2014), “Васілёк”. Апавяданні (2015). “Жыццёвыя запаветы”: вершы, песні, паэтычныя выслоўі (2017).