Ірына Карнаухава
Карнаухава Ірына Аляксандраўна нарадзілася 23 снежня 1958 года ў г. Баранавічы. Пасля школы скончыла Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі (1982 г.), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (1989 г.), працавала на розных пасадах у сістэме адукацыі і культуры. З 1993 па 2002 гг. – дырэктар Міханавічскай школы мастацтваў Мінскага раёна. З лістапада 2002 г. – арганізатар і кіраўнік народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці, якім кіруе і сёння.
Ірына Аляксандраўна – творчая асоба, піша вершы, празаічныя творы і музыку, як для дарослых, так і для дзяцей. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2014 г., Беларускага саюза музычных дзеячаў (2009).
Узнгароджана медалём ГА СПБ «За вялікі ўклад у літаратуру» (2016), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “за ўклад у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь” (2022). Мае іншыя ўзнагароды.