І словам, і песняй пра малую радзіму…
Тэма малой радзімы была ў полі зроку ўдзельнікаў літаратурнай сустрэчы бібліятэкараў школ Клецкага раёна, якая была арганізавана раённым метадычным аб’яднаннем школьных бібліятэкараў на базе ДУА “СШ №1 г.Клецка”. Ганаровыя госці імпрэзы – выдатныя пісьменніцы Таццяна Канстанцінаўца Цвірка і Лілія Віктараўна Мялешка, даволі актыўныя ўдзельніцы імпрэзаў падобнага кшталту. Гучалі вершы ў аўтарскім дэкламаванні, ліліся цудоўныя песні ў выкананні членаў літаратурнага аб’яднання “Голас” , што пад кіраўніцтвам Юрыя Раманавіча Эверта не першы год працуе пры гэтай установе. Дзеці з задавальненнем слухалі гасцей, а таксама ў арыгінальнай форме распавядалі пра цікавыя звесткі з гісторыі клецкага краю і горада Клецка, пра вядомых людзей малой радзімы. Напрыканцы сустрэчы вядучая мерапрыемства Марына Анатольеўна Чэкун паабяцала, што падобныя сустрэчы ва ўстанове будуць традыцыйнымі.
Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі