Эсмира Исмаилова. Удивительные приключения мышонка Пипа

МЫШАНЯ ПІП І ЎСЕ, УСЕ, УСЕ…

Бадай, у кожнага чытача знойдзецца свая асацыяцыя з прадстаўнікамі азербайджанскай культуры. Большасць, несумненна, ведае ўраджэнца гэтага краю, класіка персідскай паэзіі Нізамі, чыё імя гучала па ўсім сярэднявечным Усходзе.

Іншыя прыгадаюць зборнік твораў дзіцячых пісьменнікаў краіны і яе фальклору “Вышкі над морам”, што выйшла ў 1989 годзе. А вось у новага пакалення чытачоў Азербайджан будзе звязаны з дзіцячай кнігай Эсміры Ісмаілавай “Удивительные приключения мышонка Пипа”, якая выйшла ў рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура і мастацтва”.

У чым жа праяўляецца сувязь выдання з далёкай усходняй краінай? Справа ў тым, што яе аўтар, Эсміра Ісмаілава, з’яўляецца спецыялістам па сувяззю з грамадскасцю пасольства Азербайджана ў Беларусі. Сама Ісмаілава па адукацыі журналістка, жыве і працуе ў Мінску, з’яўляецца аўтарам шэрагу рэпартажаў, якія тычыліся розных аспектаў жыцця сваёй радзімы.

Журналісцкая школа добра дапамагла маладой пісьменніцы, бо ў “Дзіўных прыгод” яскрава адчуваецца дынамізм. А як жа абыйсціся без яго, калі жыццё брата і сястры Ніка і Варвары змяняецца ў адно імгненне. У адным з пакояў свайго Вялікага дома яны знаходзяць мышаня, якога клічуць Піп. За кароткі прамежак часу ён навучыць іх сябраваць, здзяйсняць добрыя ўчынкі і нават выратуе Ніка ад хваробы. А яшчэ здолее пазбавіць сям’ю сваіх гаспадароў ад прысутнасці зануднай Разалінды (бабулі па бацькавай лініі) і яе ката Леапольда. Магчыма, прыхільнікам традыцыйнага выхавання фрагмент падаецца непедагагічным. Але ўпэўнены, што дзеці, а асабліва іх мамы, атрымаюць шмат станоўчых эмоцый і, мажліва, скарыстаюцца метадам Піпа на практыцы.Адначасова пісьменніца здолела перадаць ў творы атмасфера даверу і хатняй цеплыні, якая пануе паміж героямі, і захаваць яе на працягу ўсяго апавядання.

Адзінае шкадаванне, якое выклікае кніга ў аўтара гэтых радкоў, звязана з тым, што “Прыгоды”, шыкоўна аформленыя мастачкай Наталляй Кійко, не трапілі да яго ў дзяцінстве. А вось сённяшняй беларускай малечы вельмі пашанцавала. Як фактам з’яўлення казак, так і магчымасцю іх працяга. “Вы думаете, что на этом приключения нашего Пипа закончились? Отнють нет. Все только начинается. (…). Вы хотите знать, очем будет следующая книга про Пипа? О, поверьте мне, это будет интересно, ведь скоро Новый год. Пип постарается на слву, чтобы сделать этот праздник незабываемым для всех жителей Большого дома и не только…”. А значыцца, і для нас з вамі.

Дзяніс Марціновіч