Юбілей адзначае пісьменнік і журналіст Уладзімір Несцяровіч!

Значны юбілей адзначае празаік з Беразіно Уладзімір Паўлавіч Несцяровіч. Сябры па пяру з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуюць Уладзіміра Паўлавіча з 75-годдзем!

Вострае ўспрыманне жыццёвых з’яў, уменне напісаць так, каб непрыкметнае зрабілася яркім, вобразным і захапляючым, дапамагаюць Уладзіміру Несцяровічу дамагацца эмацыянальнага ўздзеяння на чытача. Яго вершы, апавяданні, нарысы чытаюць людзі рознага узросту. Ён аўтар кніг “Сто дарог”, “Непрыручанае рэха”, “Круты ўзлёт”, “Даль моя близкая”.

Моцнага здароўя, літаратурных поспехаў, дабрабыту, творчага настрою жадаем нашаму юбіляру.

Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л. М. Крыванос