Катэгорыя: Літаратурнае жыццё краіны

Слова, якое ўдасканальвае

Паэзія — не прафесія і не хобі. Паэзія — гэта прызванне. У вершах айчынных паэтаў — патрыятызм, філасофія, каханне, прыгажосць краявідаў… А якую ролю адыгрывае паэт сёння, у век высокіх тэхналогій, у «камп’ютарную эру»? Які ён, сучасны лірычны герой? Пра гэта і не толькі — наша гутарка з лаўрэатам Нацыянальнай

Чытаць далей

Дзень беларускага пісьменства-2016: як гэта было

Дзень беларускага пісьменства ў 2016 годзе запомніцца шматлікімі літаратурнымі, культурна-грамадскімі падзеямі. Іх было сапраўды шмат, і ў большасці прынялі актыўны ўдзел менавіта пісьменнікі – людзі, для якіх сустрэчы з чытачамі неабходны, як свежы глыток паветра. Згадаем, як усё пачалося…  Шчодры «намалот» Пісьменнікі Гомельшчыны разам са славянскімі калегамі з краін-суседак падсумавалі

Чытаць далей

Жыццё і мудрасць на паперы

Чалавек, які стварае прозу для дзяцей, напісаў кнігу пра старажытных філосафаў, ды з гумарам, яшчэ і ў вершах… Ці магчыма такое? Цалкам магчыма! Гаворка — пра сёлетняга юбіляра, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктара Рашкевіча, які днямі адзначыў 70-годдзе. У галіне дзіцячай літаратуры Віктар Фёдаравіч працуе асабліва плённа. З-пад пяра пісьменніка

Чытаць далей

Прайшоў «круглы стол» «Беларуская літаратура ў Расіі: сёння і заўтра»

У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі прайшоў «круглы стол» «Беларуская літаратура ў Расіі: сёння і заўтра». Як беларускае слова падарожнічае па свеце? Каго перакладаюць у блізкіх і далёкіх ад Беларусі краінах? Каго з беларускіх пісьменнікаў проста ведаюць на планеце? Несумненна, для айчыннай літаратуры гэтыя пытанні

Чытаць далей

Юлия АЛЕЙЧЕНКО. Я не боюсь

Почти век назад Евгений Замятин в статье «Я боюсь» рассуждал о будущем литературы следующим образом: «Я боюсь, что настоящей литературы у нас не будет, пока не перестанут смотреть на демос, как на ребенка, невинность которого надо оберегать». Разумеется, лакировка действительности, чрезмерная боязнь натурализма, сознательный уход от реалий социально-политической жизни, невнимание

Чытаць далей

Агляд лютаўскіх часопісаў на старонках “ЛіМа”

Крытэрыі жорсткага мастацтва Аднойчы ў мяне адбылася цікавая размова з Навумам Гальпяровічам. Гутарка зайшла пра ягоную творчасць, дакладней — пра яе ацэнкі ў друку ці тэта-тэт з чытачом, які часцей за ўсё аказваецца сябрам ці калегам. Зразумела, у такіх варунках аб’ектыўнае слова наўрад ці пачуеш, — а так хочацца… Падборка

Чытаць далей

Голас, які пачуюць

Літаратура маладых: талент, смеласць, апантанасць, індывідуальнасць Што сёння хвалюе маладога аўтара? Як яму не заблукаць, не згубіцца ў лабірынтах сучаснага літаратурнага працэсу? Пра што і як пісаць, каб зацікавіць чытача і ўрэшце быць пачутым? На гэтым засяродзіліся ўдзельнікі І Міжнароднага семінара маладых літаратараў Беларусі і Расіі, што прайшоў у межах

Чытаць далей

Прынята рэзалюцыя ІІ Міжнароднага літаратурнага сімпозіума

Пісьменнікі — людзі асаблівыя. Яны больш засяроджаны на сабе, іх погляд, скіроўваючыся ў сучаснасць, выбірае напрамак з улікам культурнай гісторыі народа. Каб пісаць, яны мусяць шмат чытаць. Каб ствараць мелодыку ўласнага твора — прыслухоўвацца да музыкі часу. Напэўна, таму творцам з розных краін так лёгка паразумецца, знайсці агульную мову і наладзіць плённае супрацоўніцтва. Яшчэ адным доказам

Чытаць далей

Міністр інфармацыі — аб пераемнасці ў літаратуры

ХХІІІ Мінская міжнародная выстава-кірмаш, якая распачне сваю работу на пачатку наступнага тыдня, — адно з самых значных мерапрыемстваў года для пісьменнікаў, выдаўцоў і чытачоў. За гады свайго існавання яна ператварылася ў сапраўдны міжнародны форум, на якім не толькі экспануюць найлепшыя выданні, але і ладзяць дыскусіі і прэзентацыі, даюць старт цікавым праектам,

Чытаць далей