Вольга Савасцюк
Савасцюк Вольга Уладзіміраўна нарадзілася 10 ліпеня 1963 года ў вёсцы Пухавічы Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала карэспандэнтам, рэдактарам аддзела, галоўным рэдактарам раённай газеты «Пухавіцкія навіны», узначальвала літаратурнае аб’яднанне «Мар’інка».
Аўтар кніг для дзяцей «Арэлі на вясёлцы» (1996), «Палахлівы матылёк» (2009), «Юлін рэстаран» (2014) і інш. Вершы, апавяданні і казкі ўвайшлі ў розныя калектыўныя зборнікі.
Выдатнік друку Беларусі. Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшы твор 2009 года» ў галіне дзіцячай літаратуры, лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура» (2011).