Барыс Далгатовіч

Далгатовіч Барыс Дзмітрыевіч нарадзіўся 17 чэрвеня 1934 года ў сяле Шрамкоўка Чаркаскай вобласці Украінскай ССР. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў і ў 1956 годзе скончыў Тбіліскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Службу да выхаду на пенсію праходзіў у Беларускай ваеннай акрузе. У 1966 годзе завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падпалкоўнік у адстаўцы. Б. Далгатовіч доўгі час працаваў выкладчыкам на ваеннай кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Кандыдат гістарычных навук, аўтар 12 манаграфій і больш за 50 навукова-гістарычных і публіцыстычных кніг. У 2015-2016 гг. у серыі “Гісторыя для школьнікаў” выйшлі кнігі “Ішлі дзяўчаты па вайне”, “А замест дзяцінства была вайна”. У свой час вялікі чытацкі рэзананс выклікалі кнігі-даследаванні “Ганаровыя грамадзяне беларускіх гарадоў”, “Сузор’е герояў зямлі беларускай”, “Сыны і дочкі Беларусі ў баях за гарады-героі”.

Узнагароджаны 18 медалямі, Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, знакам “Выдатнік друку”, медалём “За вялікі ўклад у літаратуру” Саюза пісьменнікаў Беларусі.