Алесь Бычкоўскі

 Бычкоўскі Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся 29 мая 1975 года ў горадзе Беразіно Мінскай вобласці. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (2000). Працаваў у раённай газеце “Бярэзінская панарама”. Аўтар кніг прозы “Анамалія” (2012), “У пошуку шчасця” (2017), “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры” (2018).